Лёзненская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лёзненскага, Сенненскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Багушэўскага, Лепельскага, Ільянскага, Крупскага і Халопеніцкага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (604 партызаны, 3 батальёны, 13 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад Брыгада была створана на базе атрадаў «Граза» (потым 1-ы), імя Чапаева (потым 2-і імя І. П. Спірыдонава) і «Буравеснік» (потым 3-і), вылучаных з партызанскай брыгады «Аляксея» (пазней партызанская брыгада імя А. Ф. Данукалава). 14-ы атрад у чэрвені 1944 года быў расфарміраваны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: 4 батальёны; 1-ы атрад; 2-і атрад імя Спірыдонавакамандзір атрада І. П. Спірыдонаў, загінуў; 3-і атрад; 4-ы атрад; 5-ы атрад; 6-ы атрад; 7-ы атрад; 8-ы атрад; 9-ы атрад; 10-ы атрад; 11-ы атрад; 12-ы атрад; 13-ы атрад.
Камандаванне Камандзір П. І. Кірылаў
Камісары А. Ц. Шчарбакоў; Ц. П. Шакінка; М. В. Комлеў (выконваў абавязкі); К. М. Кірылаў (загінуў).
Начальнік штаба І. Дз. Крупін
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Віцебск — Смаленск, шашэйных і грунтавых дарогах. У «рэйкавай вайне» на чыгунцы Віцебск — Орша падарвалі каля 400 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Чашнікі, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Смаляны (кастрычнік 1943) Чашніцкага, Багданава (люты 1944), Сенненскага, Чэрцы і Шубнікі (сакавік 1944) Лепельскага раёнаў. У маі 1944 года брыгада зрабіла баявы марш у Вілейскую вобласць, у маі — чэрвені ў Ільянскім раёне вяла баі з карнікамі.
Гл. таксама Чашніцкія баі
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе