Я́каў Іса́кавіч Вяпры́нскі (,  — ) — артыст балета.

Біяграфія У 1932—1933 гадах вучыўся ў Беларускай студыі оперы і балета.

У 1933—1041 і 1943—1961 — артыст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1941—1943 гадах — саліст балета .

Творчасць Адзін з вядучых характарных танцоўшчыкаў беларускай балетнай сцэны 1940 — 1950-х гадоў. Пластычная выразнасць, акцёрскае майстэрства дазвалялі Вяпрынскаму выконваць цэнтральныя ігравыя і мімічныя партыі ў балетах класічнага і савецкага рэпертуару. Сярод іх: Клод («Эсмеральда» Ц. Пуні), Брамін, Эспада («Баядэрка» і «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Бірбанта («Карсар» А. Адана), Нуралі, Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Лі-Шан-фу («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Вільджон («Сцежкаю грома» К. Караева), Бармалей («Доктар Айбаліт» І. Марозава).

У нацыянальных балетах выконваў ролі Князя («Князь-возера» В. Залатарова), Макара («Салавей» М. Крошнера).

Сярод іншых работ танцавальныя нумары ў операх: палавецкія танцы («Князь Ігар» А. Барадзіна), іспанскі танец («Кармэн» Ж. Бізэ), мазурка, іспанскі танец («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага).

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Беларусі