Парызанская брыгада «Разгром» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў «Разгром», арганізаванага ў лютым 1942, «Камуніст», «Сцяг», «Іскра», арганізаванага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1721 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад «Разгром»; атрад «Іскра»; атрад «Сцяг»; атрад «Радзіма»; атрад «Мсцівец»; атрад імя Суворава.
Камандаванне Камандзіры П. Ц. Клявакін; М. Х. Балан
Камісары С. І. Лашук; С. А. Собалеў; А. В. Зямскоў; І. В. Лакціёнаў
Начальнікі штаба К. С. Сасункевіч; А. Ц. Кароткі; В. В. Дручкоў
Гісторыя 15 лютага 1943 года партызаны разграмілі торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне. На чыгуначных участках Жодзіна — Пліса 19 верасня 1943 года і Смалявічы — Калодзішчы 20 чэрвеня 1944 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. 14 мая 1944 разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Зарэчча і Пятровічы Смалявіцкага раёна, 28 мая 1944 — у вёсцы Цешкаўка Барысаўскага раёна, 14 чэрвеня 1944 года — чыгуначную станцыю Пліса. 21 чэрвеня 1944 года вялі бой з карнікамі ў Смалявіцкім раёне.
Друк Партыйнай і камсамольскай арганізацыямі партызанскай брыгады выдавалася падпольная газета «Разгом».
Памяць У 1982—1984 гадах у вёсцы Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс «Разгром».
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе