Мар’ю Лаўрысцін (; нар. , ) — эстонскі сацыёлаг, інтэлектуал і палітык. Прафесар Тартускага ўніверсітэта. Ганаровы грамадзянін Тарту. Сустаршыня Народнага фронту Эстоніі, у 1992—1994 гадах — міністр сацыяльных спраў Эстонскай Рэспублікі.

Біяграфія Дачка дзеячаў эстонскага камуністычнага руху Ёханеса Лаўрысціна і Вольгі Лаўрысцін. Сястра палітыка і тэатральнага дзеяча Яака Аліка (сына Вольгі Лаўрысцін і Хендрыка Аліка).

У 1966 годзе скончыла факультэты журналістыкі і сацыялогіі Тартускага ўніверсітэта. У 1976 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

У 1980 годзе падпісала «Ліст сарака» — заклік сарака эстонскіх інтэлектуалаў супраць палітыкі русіфікацыі ў Эстонскай ССР.

У 1988 годзе разам з Эдгарам Савісаарам стварыла і ўзначальвала Народны фронт Эстоніі, палітычны рух, які адыграў вядучую ролю ў дасягненні незалежнасці Эстоніі ад СССР. У 1989 годзе была абрана дэпутатам З’езда народных дэпутатаў СССР ад Тартускай тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 750 Эстонскай ССР. Намеснік старшыні (спікера) Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член Камісіі Савета Саюза па пытаннях працы, цэн і сацыяльнай палітыкі.

З 1990 годзе прымала ўдзел у працы Кангрэса Эстоніі.

З чэрвеня 1990 года да 8 верасня 1990 года была старшынёй Эстонскай сацыял-дэмакратычнай партыі незалежнасці (). Пасля аб’яднання партыі (8 верасня 1990 года) з Дэмакратычнай партыяй працы Эстоніі, Рускай сацыял-дэмакратычнай партыяй Эстоніі і з Замежным аб’яднаннем Сацыялістычнай партыі Эстоніі ў адзіную Сацыял-дэмакратычную партыю Эстоніі () Мар’ю Лаўрысцін была абрана старшынёй і займала гэтую пасаду да 1995 года.

З 21 кастрычніка 1992 года па 20 верасня 1994 года займала пасаду міністра сацыяльных спраў у першым урадзе Марта Лаара.

Катэгорыя:Міністры Эстоніі Катэгорыя:Сацыёлагі Эстоніі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Эстоніі Катэгорыя:Члены Рыйгікогу Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Эстоніі