Васіль Міхайлавіч Булойчык (нар. 1953, Беразіно) — беларускі спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, мадэлявання баявых дзеянняў і сістэм ваеннага прызначэння, камп’ютарных тэхналогій у ваеннай справе. Доктар тэхнічных навук (2002), прафесар (2004)Булойчик, Василий Михайлович (доктор технических наук; род. 1953) .
Біяграфія
Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча СПА (1975), Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію СПА (1988). Працаваў на навукова-даследчым і выпрабавальным палігоне «Масква-400» (г. Капусцін Яр, Астраханская вобласць, Расія).
З 1988 — у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, начальнік навукова-даследчага цэнтра мадэлявання ваенных дзеянняў.
Бібліяграфія
Методики проведения расчетов по оценке поражения объектов противника в системе моделирования военных действий : пособие / [В. М. Булойчик и др.]. ― Минск, 2017. Сборник научных статей Военной академии Республики Беларусь. ― Минск, 2009. — № 16.
Літаратура
Булойчык Васілій Міхайлавіч // Памяць : Бярэзінскі раён. — Мінск, 2004. — С. 495
Спасылкі
БУЛОЙЧИК ВАСИЛИЙ МИХАЙЛОВИЧ
Катэгорыя:Вучоныя Беларусі