Эстонскі лялечны тэатр () — лялечны тэатр у сталіцы Эстоніі Таліне. Заснаваны ў 1952 годзе Фердынандам Вайке, які кіраваў тэатрам 30 гадоў.

У рэпертуары тэатра як лялечныя спектаклі, так і пастаноўкі для дзяцей і юнацтва. У 2000-я гады павялічылася колькасць спектакляў для пажылых гледачоў. У 2010 годзе пры тэатры планавалася адкрыць Музей лялькі.

Катэгорыя:Тэатры Таліна Катэгорыя:Лялечныя тэатры Катэгорыя:З’явіліся ў 1952 годзе