Тэатр фон Краля () — тэатр драмы ў Таліне (Эстонія).
Створаны ў 1992 годзе на базе трупы, якую ўзначальвае рэжысёр Пеэтэр Ялакас. Першы ў Эстоніі прыватны тэатр, заснаваны пасля аднаўлення ў 1991 годзе яе незалежнасці. Хаця афіцыйнай датай заснавання тэатра лічыцца 1992 год, трупа пад кіраўніцтвам Пеэтэра Ялакаса ўтварылася раней. Будынак тэатра, дзе апроч спектакляў таксама праходзяць канцэрты, знаходзіцца ў Старым горадзе Таліна на вуліцы Ратаскаэву.
Кіраўнік тэатра — Пеэтэр Ялакас (нар. 1961).
З 2003 года пры тэатры дзейнічае Акадэмія фон Краля (), якая ладзіць лекцыі, дыспуты і сустрэчы з рэжысёрамі і акцёрамі. У 2007 годзе тэатрам сумесна з Вільяндзіскай Акадэміяй культуры Тартускага ўніверсітэта арганізавана акцёрская школа.
Літаратура Tallinna entsüklopeedia [Encyclopedia of Tallinn]. Volume II (N-Ü) (in Estonian). Eesti Entsüklopeediakirjastuse AS. 2004. p. 337.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Тэатры Таліна