Эстонская марская акадэмія () — дзяржаўная марская акадэмія, у якой праходзяць навучанне будучыя супрацоўнікі флоту і берагавой аховы Эстоніі. Акадэмія знаходзіцца ў Таліне.
Эстонская марская акадэмія была створана 1 лістапада 1991 года. У акадэміі ёсць тры факультэты: воднага транспарту, механікі і навігацыі. Навучанне праходзяць 900 студэнтаў пад наглядам 100 выкладчыкаў.
У 2014 годзе стала структурнай адзінкай Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта.
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Таліна Катэгорыя:Марскія вышэйшыя навучальныя ўстановы