Уладзімір Рыгоравіч Залатагораў (нар. , с. Стараюр’ева, Тамбоўская вобласць, РСФСР) — савецкі і беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1966), прафесар (1991).
Біяграфія Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (інжынерна-эканамічны факультэт, 1954; аспірантура, 1965).
Працаваў на прадпрыемствах Ленінградскага дзяржаўнага лесанарыхтоўчага трэста («Ленлес», 1954—1961), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1965, прафесар кафедры кіравання і арганізацыі вытворчасці, у 1996—1997 — загадчык кафедры, з 1997 — прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу, у 1997—1998 і 2002 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка лясной прамысловасці; праблемы сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці прамысловай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі; інвестыцыйны менеджмент.
Бібліяграфія Исследование сравнительной экономической эффективности трелевочных тракторов : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / В. Г. Золотогоров. — Ленинград, 1966.
Літаратура
Золотогоров Владимир Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 61. Золотогоров Владимир Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — С. 144. Залатагораў Уладзімір Рыгоравіч // Хто ёсць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 107. Кафедра управления и организации производства // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 169—175. — В содержании о Золотогорове В. Г.
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі