Талінскі гарадскі тэатр () — адзін з тэатраў у сталіцы Эстоніі Таліне. Талінскі гарадскі тэатр — рэпертуарны тэатр, размешчаны ў самым цэнтры Таліна (Лай, 23).

Тэатральны сезон доўжыцца са жніўня па чэрвень. Талінскі гарадскі тэатр вядомы як сярэднявечным будынкам, у якім ён размешчаны, так і высокім узроўнем акцёрскага майстэрства. Тэатр мае 6 розных пляцовак, а таксама вялікую вонкавую (пад адкрытым небам) сцэну для летніх спектакляў.

Тэатр быў заснаваны ў 1965 годзе.

У канцы 2000-х гадоў трупа тэатра складаецца з двух рэжысёраў, двух дэкаратараў і 21 акцёра. У рэпертуары Талінскага гарадскога тэатра як сусветная класіка, так і сучасныя п’есы.

Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе Катэгорыя:Тэатры Таліна