Нігал Андрэсен (; , Авіда, воласць Хальяла — , ) — эстонскі пісьменнік (літаратурны псеўданім Ormi Arp), дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Міністр замежных спраў Эстоніі (21 чэрвеня — 21 ліпеня 1940). Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР (29 лістапада 1946 — 5 сакавіка 1947).
Падчас нямецкай акупацыі Эстоніі — у эвакуацыі ў СССР. У 1944 годзе вярнуўся ў Эстонію, займаў пасады намесніка старшыні Савета міністраў Эстоніі і Прэзідыума Вярхоўнага Савета (1946—1949).
У сакавіку 1950 года на 8-м Пленуме ЦК КП ЭССР нараўне з некалькімі іншымі вядучымі эстонскімі камуністамі (Мікалай Каратам, Эдуард Пяль, Арнольд Веймер) быў абвешчаны «буржуазным нацыяналістам». Арыштаваны 24 сакавіка 1950 года і асуджаны на 25 гадоў, ссылку адбываў у працоўным лагеры ў Сібіры. Быў вызвалены ў 1955 годзе.
Пасля вяртання ў Эстонію адышоў ад палітычнай дзейнасці. Выступаў як перакладчык, рэдактар. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстонскай ССР імя Юхана Смуула.
Пахаваны на Лясных могілках Таліна.
Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Эстонскай ССР Катэгорыя:Міністры замежных спраў Эстоніі Катэгорыя:Камуністы Эстоніі Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Члены Рыйгікогу Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Эстляндскай губерні Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляэнэ-Вірумаа