Чапаева — жылы масіў у Навабеліцкім раёне ГомеляГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 17.. У межах Гомеля з 1957 г., да гэтага — пасёлак ва Улукаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласціЧапаева // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 494.. Асноўныя вуліцы — Высокая, Усходняя, Валадарскага, Свярдлова, Бабушкіна, Магістральная. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

Пачаў фарміравацца ў 1920-я гг. разам з фарміраваннем асноўных вуліц, часткова на месцы колішняга лугу, вядомага як «Дачы Палякова»Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 207.. Бязладнасць вулічнай забудовы спарадзіла неафіцыйнае найменне гэтага раёна Собачий Ящик (літаральна — Сабачая Скрыня), якое бытавала сярод жыхароў суседняй Новай Беліцы.

Раён забудоўваўся перасяленцамі з розных вёсак Гомельскага, Добрушскага і Веткаўскага раёнаў. Работнікі чыгункі стварылі жыллёвы кааператыў «Чырвоны транспартнік» і пабудавалі тры баракі для сваіх сем'яўРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 208..

У пачатку 1930-х гг. жыхары вуліцы Свярдлова і яе наваколляў супольна з сялянамі вёскі Якубаўка стварылі калгас імя В. І. Чапаева. Мяркуецца, што на яго аснове ўзнік пасёлак імя Чапаева (ці проста — Чапаева).

7 кастрычніка 1957 г. пасёлак увайшоў у межы ГомеляУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля вёсак Прудок, Якубаўка і пасёлка імя Чапаева, Гомельскага раёна ад 7 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.. На момант уваходжання складаўся са 100 двароў, дзе пражывала 430 чалавек.

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля