Юхан Смуул (да 1954 года — Ёганес Юр’евіч Шмуул; —) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1955), народны пісьменнік Эстонскай ССР (1965).
Біяграфія Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Когува на востраве Муху ў Эстоніі ў сям’і рыбака-сяляніна. Скончыўшы ў 1936 годзе пачатковае вучылішча, пачаў займацца рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У 1941 годзе быў прызваны ў РСЧА, але па стане здароўя на фронт не трапіў і ў 1944 годзе быў дэмабілізаваны.
З 1943 года ён быў літаратурным супрацоўнікам эстонскай газеты «Рахва хяаль» («Голас народа»), затым — намеснікам рэдактара газеты «Сірп я васар» («Серп і молат») і рэдактарам часопіса «Піянер» у Таліне. Член ВКП(б) з 1950 года.
У 1953—1971 гадах — намеснік старшыні і старшыня Саюза пісьменнікаў Эстонскай ССР.
Сакратар праўлення СП СССР (1954—1971). У 1956—1958 гадах член ЦК КП ЭССР. Памёр 13 красавіка 1971 года. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Эстоніі Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі Эстоніі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС