Спартыўны турызм — неалімпійскі від спорту, спецыфічны від турысцка-спартыўнай дзейнасці, асноўнай формай якой з’яўляецца спартыўны паход або турысцка-спартыўнае спаборніцтва. Асноўнай мэтай з’яўляецца ўдасканаленне майстэрства чалавека ў пераадоленні натуральных або штучных перашкод (горных вяршынь і перавалаў у горным турызме, або рачных парогаў у водным турызме), а таксама ў прымяненне асаблівых тэхнічных прыёмаў, ці выкананне тактыка-спецыялізаваных заданняў. Дасягненне мэты прыводзіць да ўдасканаленне ўсяго комплексу ведаў, навыкаў, фізічнай падрыхтоўкі, неабходных для бяспечнага перамяшчэння чалавека па мясцовасці. Спартыўны турызм накіраваны на на праверку фізічных, разумовых і духоўных сіл чалавека, павышэнне турысцкага майстэрства і, у некаторых выпадках, на выкананне спартыўных нарматываў.
Спартыўны турызм падзяляецца на наступныя віды:
пешаходны турызм — турызм, у якім асноўнай мэтай з’яўляецца пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод пешкам лыжны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод па снежным і снежна-лёдавым покрыве з дапамогай лыжаў горны турызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод ва ўмовах высакагор’я (праходжанне горных перавалаў, узыходжанне на вяршыні, траверсы горных хрыбтоў) водны турызм — праходжанне (сплаў) водных перашкод, утвораных рэльефам рэчышча ракі і асаблівасцямі плыні з дапамогай плаўсродкаў (лодкі, катамараны, плыты і інш.) велатурызм — пераадоленне рэльефна-ландшафтных перашкод на веласіпедзе спелеатурызм — пераадоленне перашкод, якія сустракаюцца ў падземных паражнінах (пячорах, у тым ліку часткова затопленых вадой, сістэмах пячор) камбінаваны турызм — турызм, які можа спалучаць у сабе элементы вышэй азначаных відаў турызму
Спартыўныя турысцкія паходы У залежнасці ад цяжкасці пераадольваемых перашкод, раёна паходу, аўтаномнасці, навізны, працягласці маршруту і шэрага іншых яго фактараў у залежнасці ад складанасці спартыўныя турыстычныя паходы падзяляюцца на:
паходы выхаднога дня; паходы 1 — 3 ступені складанасці — у дзіцяча-юнацкім турызме; спартыўныя катэгарыйныя паходы. У пешаходным, горным, водным, лыжным, велатурызме — шэсць катэгорый складанасці. За ўдзел у спартыўных мерапрыемствах у адпаведнасці з нарматывамі АСК Рэспублікі Беларусь могуць прысвойвацца спартыўныя разрады і спартыўныя званніРазрядные требования. Туризм спортивный. — Постановление Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 09.07.2020 № 26. РАЗРАДЫКолькасць спартыўных паходаў у залежнасці ад катэгорыя складанасціI к.с.II к.с.III к.с.IV к.с.УКУКУКУККМС мужчыны - - - - - -11КМС жанчыны - - - - -11 -I разрад мужчыны - - -111 - -I разрад жанчыны - - -11 - - -II разрад -11 - - - - -III разрад1 (2*) - - - - - - -I юнацкі разрадАдзін паход III ступені складанасціII юнацкі разрадАдзін паход II ступені складанасціIII юнацкі разрадАдзін паход I ступені складанасці У — удзел, К — кіраўніцтва, * — для спелеатурызма ЗВАННІКолькасць спартыўных паходаў у залежнасці ад катэгорыя складанасціIV к.с.V к.с.VI к.с.УКУКУКМСМК мужчыны - - - - - 2МСМК жанчыны - - - 1 1 -МС мужчыны - - -2 - -МС жанчыны - 1 1 - - - У — удзел, К — кіраўніцтва
У Беларусі асноўным кантралюючым органам, адказным за развіццё і папулярызацыя спартыўнага турызму з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» (ГА «РТСС»)Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз. Афіцыйная старонка. Асноўны кірунак дзейнасці аб’яднання — арганізацыя і правядзенне турысцкіх паходаў, спаборніцтваў і іншых турысцка-спартыўных мерапрыемстваў. У 2012 годзе ГА «РТСС» стала адным з заснавальнікаў Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму.
Гл. таксама
Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз
Літаратура Buckley R. Adventure Tourism. Wallingford. — 2006. — UK: CABI. OCLC 4802912392 Сучасні різновиди туризму: навч. посіб. / М. П. Кляп, Ф. Ф. Шандор. — К. : Знання, 2011. — 334 с. ISBN 978-966-346-854-9 (серія) ISBN 978-966-346-730-6 Спутник туриста. — Москва: Физкультура и спорт. 1970 г. — 336 с. Грабовський Ю. А. Спортивний туризм: Навчальний посібник. — Тернопіль : Навчальна книга — Богдан, 2009. — 304 с. — ISBN 978-966-10-0004-8. Фокін С. П. Спортивний туризм: навч.-метод. посіб. [для студ. вищ. навч. закл.] / С. П. Фокін, — К. : Вид-во Нац. авіац. ун-ту. — 2009. — 140 с
Катэгорыя:Турызм Катэгорыя:Індывідуальныя віды спорту Катэгорыя:Экстрэмальныя віды спорту