«Сенька Налівайка...» — беларускія сатырычныя вершы, надрукаваныя ў 1642 годзе.

Каталікі-езуіты склалі вершы ад імя праваслаўнага героя супраць лютэран. Змешчаны ў пасквільным зборніку «Вітанне на першы прыезд з Караляўца да кадлубка саксонскага віленскага нейкага Херн-Лютэрмахра» (), разам з імі іншыя польскія і адзін макаранічны верш. Выданне на лацінцы.

Яўхім Карскі ўключыў вершы ў сваю працу «Беларусы». Алесь Бразгуноў надрукаваў увесь зборнік у сваім перакладзе (беларуская частка толькі пераведзена ў кірыліцу) побач з арыгіналам.

Мова твору амаль народная беларуская, з малым лікам чужых элементаў — польскіх, царкоўнаславянскіх, украінскіх. Украінізмы тут звязаны з сюжэтам, бо гістарычны Севярын Налівайка быў з Украіны.

Тэкст СЕНЬКО НАЛЕВАЙКО ПОУЧЫЦЕЛЁВІ САСКЕМУ ПОУЧЭНЕ О ГРЭЧЫСЕ ПРЫЯТЭЛЬСКОЕ ПОСЫЛАЕТ

Ужо ж гэто по ліху Сасы подурэлі, Колі нам тут грэчыху у Сенька однелі; Охці мне! По Грэчэску брусіш вельмі много, А штоб тобе дав в губу нетуце нікого; Прыдэт на тя Могіла, што і горш умеет, Колі только грэчыха новая поспеет. У Могілу, блядін сын, к Москве на Науку, Ліхое гадынішчэ, Немецкі пауку; Скупав ся б есь в Негленнэй, забывсе б скогліті, Аж Саска по грэчэску думно глаголіті. Одрэк бысь ся Лютора і беса самого, Побывавшы у Цара звёнзан Московского. Да і у нас Дутка есьць і Жолуд велікі, Діонызэй, Дорохфей, імеют лялікі. А в Кіеві тма людэй со всемі сьвятцамі, Уперод гуторылі з старымі грэкамі: Да чы детко тэбэ дав, всё нам одбераеш, А Немца вжо забывшы по грэцку іграеш: І так нудно у Тройцы на образ гледэті, По грэчэску подпісан, нельза зрозуметі Усім Налевайчыком; Гора Сінайская, Страх велік Катарына где лежыт сьвятая. З Ляхамі тяжыся; деткі маленькіе Больш у ніх укемілі, ніж всі Люторскіе: Учасе в ты, почавшы бразгаць по грэчэску, Да конец поучэня прыдав есь по чэску. Найдэм на тя, сукін род, іншы язык в воде, По секерску глаголат будеш в том холоде. Тяшко нам і з Ляхамі, а горш з Унітамі, Йштоб Цэркві не узелі добрымі правамі. А вы пак нас нудітэ як мы ерэтыцы, Альбо как Ляхі зовут самі Схісматыцы. Не твоім, лысы бесе, носом зачынаеш Войну з намі; а з Ляхі за того познаеш, І Кісель, Кулажын сын, ах, набрався пуду, А ты рэчэш поздавшы: где я ютро буду?

Асаблівасці мовы і вобразаў Аляксандр Брукнер у 1911 годзе казаў, што вершы напісаны «w pysznej białoruszczyznie» — на харошай беларускай мове. Ёсць у тэксце гульня слоў, спалучаюцца грэчаская мова і грачыха, кісель і кулага (дзве назвы страў).

Гл. такасма Указ гарачы Дурная Масква Старабеларуская літаратура

Літаратура Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст. / укл. Алесь Бразгуноў. 2011. ISBN 978-985-08-1291-9 Марына Свістунова, Да праблемы пераемнасці беларускай літаратурнай мовы: лацінаграфічныя тэксты XVIII стагоддзя // Acta Albaruthenica 20 Aleksander Brückner. Pieśni polsko-ruskie // Pamiętnik Literacki. rok 1911 t.10 n.1-4

Катэгорыя:Літаратурныя творы Катэгорыя:Вершы Катэгорыя:Творы XVII стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове