Фёдар Іванавіч Леанто́віч ( — ) — расійскі юрыст і гісторык права, доктар права (1868), ардынарны прафесар, правадзейны стацкі саветнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Папіўка Канатопскага павета Чарнігаўскай губерні. У 1852 годзе скончыў гімназію, у 1855 годзе юрыдычны ліцэй князя Безбародзька ў горадзе Нежын, у 1860 годзе — юрыдычны факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. У 1860—1861 гадах пазаштатны настаўнік у 1-й Кіеўскай гімназііЛеонтович Фёдор Иванович // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права» . У 1861—1863 гадах выконваючы пасаду ад’юнкта кафедры дзяржаўнага права і гісторыі рускага права Рышэльеўскага ліцэя ў Адэсе, магістр дзяржаўнага права (1863). З 1863 года — дацэнт па кафедры гісторыі рускага права Імператарскага універсітэта Святога Уладзіміра. З 1865 года Ф. І. Леантовіч у Імператарскім Наварасійскім універсітэце: у 1865—1868 гадах дацэнт, у сакавіку—кастрычніку 1868 года экстрардынарны прафесар, у 1868—1891 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права. У 1878—1881 гадах займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта, у 1881—1884 прарэктар, у 1869—1877 гадах рэктар Наварсійскага ўніверсітэта. У 1884—1891 гадах — дырэктар Адэскага камерцыйнага вучылішча. У 1891—1903 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Ф. І. Леантовіч у адстаўцы.

Памёр Ф. І. Леантовіч 21.12.1910 (3.1.1911) у Кіславодску.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гісторыі права народаў нацыянальных ускраін, спецыяліст па гісторыі дзяржаўных устаноў і права Вялікага Княства Літоўскага. Быў правадзейным членам Сербскага вучонага таварыства у Бялградзе і Таварыства гісторыі і старажытнасцей у АдэсеПрофессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) .

Сярод апублікаваных прац: Крестьяне юго-западной России по литовско-русскому праву XV—XVI вв. (Кіеў, 1863); Русская Правда и Литовский статут. (Кіеў, 1864); Источники по истории славянских законодательств (1866); Государственное устройство Дубровника (1867); История русского права: Литература истории русского права. Вып. 1. (Адэса, 1869); Калмыцкое право. (Одесса, 1880); Что нам делать с еврейским вопросом? (Санкт-Пецярбург, 1882); Очерки истории литовско-русского права. Образование территории Литовского государства (1884); Краткий очерк истории русского права (1889); Спорные вопросы по истории русско-литовского права (1893); Очерки истории литовско-русского права. Образование государственной территории (1894); Национальный вопрос в Древней Руси. (Варшава, 1895).

Узнагароды Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з Імператарскай каронай Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені Ордэн Святога Станіслава 1-й ступені (1885)

Літаратура

Спасылкі Леонтович Фёдор Иванович // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права» Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт Леонтович Фёдор Иванович // Знаменитые люди Гомельщины Леонтович Федір Іванович // Енциклопедія Сучасної України

Катэгорыя:Юрысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі Катэгорыя:Гісторыкі права Катэгорыя:Лаўрэаты Увараўскай прэміі