Тэ́адэн () — персанаж рамана Дж. Р. Р. Толкіна «Уладар Пярсцёнкаў», сямнаццаты кароль Рохана. Пры першым сваім з’яўленні ў сюжэце рамана паўстае нямоглым старым, які знаходзіцца пад уплывам свайго дарадцы Грымы Чарвявуста, які дзейнічае ў інтарэсах варожа настроенага да Рохана чараўніка Сарумана. Аднак дзякуючы Гандальфу Тэадэн быў ацэлены і зноў узначаліў вершнікаў Рохана, атрымаўшы перамогу над войскам Сарумана ў бітве пры Хорнбургу. Загінуў у бітве на Пеленарскіх палях, прыйшоўшы на чале шасцітысячнага войска на дапамогу абложанай войскамі Мордара гондарскай крэпасці Мінас-Цірыт.

Тэадэн увасабляе распаўсюджаны ў і асабліва шануемы Толкінам гераічны ідэал мужнасці перад абліччам немінучай паразы. Яго гібель на Пеленарскіх палях «у арэоле смутку і славы» параўноўваюць з роляй караля готаў Тэадорыха ў 451 года.

Літаратура

Катэгорыя:Персанажы паводле алфавіта Катэгорыя:Персанажы Серадзем’я Катэгорыя:Людзі Серадзем’я Катэгорыя:Каралі Серадзем’я Катэгорыя:Персанажы рамана «Уладар Пярсцёнкаў» Катэгорыя:Выдуманыя фехтавальшчыкі