Мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй — пагадненне паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, падпісанае 9 ліпеня 2018 года ў горадзе Асмэра. Дакументам пакладзены канец шматгадовым памежным спрэчкам і пачата нармалізацыя двухбаковых адносін.

Перадгісторыя У 1998—2000 гадах паміж краінамі вялася пагранічная вайна за шэраг спрэчных тэрыторый. 18 чэрвеня бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні, якое было падпісана 12 снежня. У дакуменце прапісана, што краіны павінны вырашыць тэрытарыяльную спрэчку праз міжнародны суд.

У наступны час міждзяржаўны канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягваласяНаталья Пискунова. Две стороны одного конфликта : Эфиопия и Эритрея в противостоянии 1998—2000 годов // Космополис : журнал. — № 1(15). — Весна 2006. — с. 148—154.. Міжнародны арбітраж абавязаў бакі падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцаміZane, Damian. Ethiopia regrets Badme ruling, BBC, 3 April 2003..

У 2018 годзе ў Эфіопіі, па выніках выбараў, адбылася змена ўлады: партыя НФВТ была адхілена ад кіравання краінай, а ўрад узначаліў Абій Ахмед Алі.

Пагадненне У ліпені новы прэм’ер-міністр Эфіопіі сустрэўся з прэзідэнтам Эрытрэі Ісаясам Афеворкі. Палітыкі дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж краінамі, пачатку супрацоўніцтва ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі, а ўсе спрэчныя тэрыторыі пераходзілі эрытрэйцам. Міністр інфармацыі Эрытрэі заявіў, што падпісанне дэкларацыі азначыла заканчэнне стану вайны паміж дзвюма дзяржаваміgordonua.com Эфиопия и Эритрея спустя 20 лет после начала войны заключили мирный договорРИА Новости Конец войне: Эфиопия и Эритрея подписали мирный договор.

Наступствы У 2019 годзе Абій Ахмед Алі за падпісанне мірнага пагаднення стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

З пачатку канфлікту ў эфіопскім штаце Тыграй у лістападзе 2020 года Эрытрэя актыўна падтрымлівала федэральны ўрад Абія Ахмеда Алі ў барацьбе з паўстанцамі былой кіруючай партыі НФВТ.

Гл. таксама Мірнае пагадненне паміж Эфіопіяй і Тыграем

Катэгорыя:Падзеі 9 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 2018 года Катэгорыя:2018 год у палітыцы Катэгорыя:Мірныя дагаворы Катэгорыя:Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт