Вера Сямёнаўна Палтара́н, па мужу: Ляпеская ( — ) — беларуская савецкая пісьменніца, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык. Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Бабунічы (сучасны аграгарадок у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыла вясковую дзесяцігадовую школу, вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, але вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна. У час вайны знаходзілася ў эвакуацыі, працавала на заводзе ў Горкаўскай вобласці. У 1943 годзе паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Універсітэт скончыла ў 1945 годзе. Працавала стыльрэдактарам у газетах «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва», з 1953 года рэдактарам аддзела крытыкі ў часопісе «Маладосць» і па сумяшчальніцтву стыльрэдактарам. З 1973 года загадвала аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Памерла В. С. Палтаран 28 сакавіка 1989 года.

Творчасць Літаратурную працу пачала ў 1949 годзе. Друкавалася пастаянна з 1957 года. Асноўныя тэмы творчасці — жыццё сучаснай вёскі і роднага краю, адказнасць чалавека перад грамадствам і сваім сумленнем. Выступала як літаратурны крытык. Аўтар артыкулаў пра творчасць А. Адамовіча, І. Мележа, А. Кудраўцава, І. Пташнікава, М. Стральцова, Р. Шырмы, Я. Раманоўскага і інш. Таксама займалася мастацкімі перакладамі.

Сярод твораў В. С. Палтаран нарысы «Дзівасіл», «Ключы ад Сезама», «Над зямлёй палескай», «За ракой Гарынню», «Лён мой, лён», аповесць «Будзённы дзень сям’і Ганчарыкаў».

Узнагароды і званні У 1970 годзе В. С. Палтаран была ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя П. М. Лепяшынскага за кнігу «Ключы ад Сезама» (1967) і нарыс «Дзівасіл» (1968) і ў 1979 годзе атрымала званне заслужанага работніка культуры Беларускай ССР.

Літаратура

Спасылкі Кветка Палесся. Пісьменніца Вера Палтаран адмовілася абараняць сваю дысертацыю. Сёння спаўняецца 100 год з дня нараджэння Веры Сямёнаўны Палтаран // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Полторан Вера Семеновна // Знаменитые люди Гомельщины

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі