Энгурэс () — возера ў Латвіі, размешчанае на стыку Мэрсрагскага, Энгурскага і Тукумскага краёў. У возера ўпадаюць рэкі Мэлнупэ, Грунчу, Алкснайгравіс, Чэкстгравіс, Калнупэ, Дзэдрупэ, Пэлчупэ, Дурсупэ, Юргупэ. З возера выцякае канал Мэрсрага. Возера Энгурэс — трэцяе па плошчы возера Латвіі. На ўзбярэжжы ўсходняй часткі возера знаходзіцца арніталагічны даследчы цэнтр. На возеры знаходзіцца 9 астравоў агульнай плошчай 85 га, якія часткова параслі лесам.
Катэгорыя:Азёры Латвіі Катэгорыя:Басейн Балтыйскага мора