Талгат Саліхавіч Хасаншын (, Яраслаўль, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне цеплафізікі і тэарэтычнай цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1992), дацэнт (1977), прафесар (1993). Акадэмік Міжнароднай акадэміі холаду (1998), Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
Біяграфія Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (спецыяльнасць «Цеплафізіка», 1966; аспірантура, 1972).
Працаваў у Інстытуце ядзернай энергетыкі АН БССР (1966—1970), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (з 1974, у 1974—1985 — загадчык кафедры цеплатэхнікі і гідраўлікі, 1985—2006 — прарэктар па навуковай рабоце, з 2006 — прафесар кафедры цеплахладатэхнікі механічнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: цеплафізічныя ўласцівасці рэчываў; электронныя базы цеплафізічных даных і інфармацыі.
Памёр 13.10.2018, пахаваны ў Маскве на Данскіх могілках.
Узнагароды Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2009), медаль «За працоўныя заслугі» (2003).
Бібліяграфія Исследование теплофизических свойств и создание фонда достоверных справочных данных жидких алканов : диссертация … доктора технических наук в форме научного доклада : 01.04.14 : защищена 16.10.1992 : утверждена 00.00.1992 / Хасаншин Талгат Салихович. — Москва, 1992. Теплофизические свойства предельных одноатомных спиртов при атмосферном давлении / Т. С. Хасаншин. — Минск, 1992. The Thermodynamic Properties of Liquid Binary Mixtures of n-Alkanes: n-Decane + n-Hexadecane / T. S. Khasanshin, V. S. Samuilov, and A. P. Shchemelev // High Temperature. — 2010. — Vol. 48, № 5. — P. 665—672.
Літаратура Хасаншын Талгат Саліхавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 559. Хасаншин Талгат Салихович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 407. Хасаншин Талгат Салихович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 358.