Джэф Бэк (, поўнае імя Джэфры Арнальд Бэк; ) — брытанскі рок-музыкант, гітарыст. Нараўне з Эрыкам Клэптанам і Джымі Пэйджам ўдзельнічаў у рок-гурце «The Yardbirds». Пяціразовы ўладальнік прэміі «Грэмі». Займае 14-е месца ў спісе «100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў» часопіса «Rolling Stone». 4 красавіка 2009 года ўведзены ў «Залу славы рок-н-рола». Узнагарода была ўручана Джымі Пэйджам. Творчасць Бэка аказала вялікі ўплыў на такія стылі музыкі як блюз-рок, хард-рок, джаз-фьюжн і іншыя.

Спасылкі

Катэгорыя:Музыканты Вялікабрытаніі