Аляксандр Міхайлавіч Гальмак (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай логікі, алгебры і тэорыі лікаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (2011), дацэнт (1993).

Біяграфія Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1980), Гомельскае аддзяленне Інстытута матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1989).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (з 1980, тэхналагічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі, дацэнт, з 2012 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: універсальная алгебра, групы, поліадычныя групы.

Бібліяграфія n-Арные группы и их классы : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.06 : защищена 01.07.2011 : утверждена 09.11.2011 / Гальмак Александр Михайлович. — Гомель, 2011. n-Арные группы. [В 2 ч.] Ч. 2 / А. М. Гальмак. — Минск, 2007. Многоместные операции на декартовых степенях / А. М. Гальмак. — Минск, 2009. On the properties of Cartesian powers of coset groups and polyadic groups of matrices / Aleksandr Galmak, Genady Vorobiev, Vladimir Balan // Applied Sciences. — 2012. — Vol. 14. — P. 60—73. — Звесткі даступныя таксама па Інтэрнэце: http://www.mathem.pub.ro/apps/v14/A14-ga.pdf .

Літаратура Библиографический указатель трудов и научных публикаций доктора физико-математических наук Гальмака Александра Михайловича / Могилевский государственный университет продовольствия. — Могилев, 2014. Гальмак Александр Михайлович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. — Минск, 2006. — Вып. 3. — С. 83.