RUTUBE («Руцьюб») — расійскі анлайн-сэрвіс хостынгу і прагляду відэа. Пабудаваны на базе ўласнай тэхналагічнай платформы. Дае розны набор інструментаў для стварэння і апрацоўкі відэакантэнту. Падтрымлівае розныя фарматы блогаў і стрымінгавага вяшчання. Выкарыстоўвае ўласныя мадэлі папулярызацыі і манетызацыі кантэнту.
На платформе даступны як прыватныя, так і карпаратыўныя блогі. Найбольш папулярныя фарматы — забаўляльныя шоу, анлайн-трансляцыі, стрымінгавыя эфіры ТБ-каналаў, блогі, майстар-класы, тэлеперадачы, кіно і серыялыМиролюбова С.Ю. Проблемы геоблокировки цифрового контента и цифровых услуг, охраняемых авторским правом, в условиях развития потокового мультимедиа в сети Интернет // Право и экономика : журнал (ВАК). — 2022. — № 5(411). — ISSN 0869-7671.
RUTUBE стварае ўласны арыгінальны кантэнт у розных катэгорыях: забавы, гумар, спорт, кіберспорт, адукацыя, вандраванні, дзіцячы кантэнт і іншыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Відэахостынг