Гавіс () — возера ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета на ўсходзе Літвы. Размяшчаецца ля паўднёва-заходняй ускраіны горада Ігналіна, на тэрыторыі Ігналінскай сянюніі, па ўсходнім беразе возера праходзіць мяжа Ігналінскай гарадской сянюніі. Адносіцца да вадазборнага басейна ракі , правага прытока Нярыса.

Гавіс знаходзіцца на вышыні 153 м над узроўнем мора. Плошча возера складае — 124 га, даўжыня — 1,9 км, шырыня да 1,2 км. Найбольшая глыбіня — 39 м, сярэдняя глыбіня — 10,1 м. Працягласць берагавой лініі — 7,6 км. У паўночнай частцы — паўастравы і залівы. Ёсць 3 астравы, агульнай плошчай 2,3 га. Плошча вадазборнага басейна возера — 5,1 км². У паўночную частку ўпадае ручай з возера .

Спасылкі vle.lt

Катэгорыя:Азёры Літвы Катэгорыя:Басейн Віліі