Буртніекс (), раней таксама Буртніеку () — возера ў Латвіі, чацвёртае па велічыні возера ў краіне. Плошча паверхні — 40 км². Вышыня над узроўнем мора — 39,5 м. Возера плыткае, сярэдняя глыбіня — 2,2 метра. Дно возера пераважна пясчанае. У паўднёва-ўсходняй частцы возера бераг скалісты, з пясчаніку. На возеры ёсць тры астравы, агульнай плошчай 14 000 м².
З возера выцякае рака Салаца, якая ўпадае ў Рыжскі заліў.
Па берагах возера знаходзіцца некалькі невялікіх населеных пунктаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца сяло Буртніекі.
Катэгорыя:Басейн Балтыйскага мора Катэгорыя:Азёры Латвіі