Авіліс (), Авіляй () — возера ва Уцянскім павеце на ўсходзе Літвы. Знаходзіцца за 8 км на захад ад Зарасая, на тэрыторыі Імбрацкай сянюніі Зарасайскага раёна; паўднёва-ўсходнюю частку возера атачае тэрыторыя Зарасайскай сянюніі. Уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых азёр Літвы. Адносіцца да басейна Даўгавы.

Возера мае складаную форму, выцягнутую ў напрамку паўночны захад — паўднёвы ўсход. Знаходзіцца на вышыні 154,2 м над узроўнем мора. Плошча возера — 1258 га, даўжыня 8,1 км, шырыня да 4,5 км. Найбольшая глыбіня — 13,5 м, сярэдняя глыбіня — 3 м. Берагавая лінія моцна парэзаная, працягласць — 39,4 км. Усяго на возеры 31 востраў, агульнай плошчай 60 га; мноства паўвостраваў і заліваў.

У Авіліс упадае агулам 15 вадацёкаў. Плошча вадазборнага басейна возера — 73,7 км². На паўднёвым усходзе выцякае пратока Авіле ў возера Аўслас.

Катэгорыя:Азёры Літвы Катэгорыя:Зарасайскі раён Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны