Абарона Вестэрплятэ — абарона ваенна-транзітнага дэпо гарнізонам Войска Польскага на паўвостраве Вестэрплятэ падчас вераснёўскай кампаніі 1-7 верасня 1939 года. Гэта была першая бітва Другой сусветнай вайны, але не першы акт агрэсіі (першым актам узброенай агрэсіі Германіі супраць Польшчы лічыцца бамбардзіроўка Велюня, якая адбылася некалькімі хвілінамі раней, супраць мірнага насельніцтва).

Гісторыя

Перадгісторыя У 1920 годзе на невялікім паўвостраве Вестэрплятэ ў Вольным горадзе Гданьску быў пабудаваны польскі ваенны склад.Encyklopedia II wojny światowej nr 2…, s. 25. У сакавіку 1924 г. Ліга Нацый пагадзілася цалкам перадаць паўвостраў Вестэрплятэ Польшчы. У кастрычніку 1925 года ўлады Гданьска аддалі паўвостраў палякам у бязвыплатную і бестэрміновую арэнду. У снежні таго ж года Рада Лігі Нацый дазволіла Польшчы трымаць на Вестэрплятэ толькі 88 салдат. Першы польскі аддзел аховы з 22 чалавек, у тым ліку двух афіцэраў, высадзіўся на Вестэрплятэ 18 студзеня 1926 года.B. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 6. Пазней таемна гэтая колькасць павялічылася да 176 салдат і 6 афіцэраў.

Становішча Вестэрплятэ ў канцы жніўня і раніцай 1 верасня 18 жніўня лінейны карабель «Шлезвіг-Гальштэйн» адбыў з Кіля. 23 жніўня (пасля кароткай стаянкі ў Свінауйсце) узяў курс на Гданьск. 25 жніўня з мэтай «візіту» () стаў у порце за 150 м ад Вестэрплятэ. У сувязі з пераносам пачатку Польскай кампаніі з 26 жніўня на 1 верасня (праз падпісанне 25 жніўня 1939 г. дамовы паміж Вялікабрытаніяй i Польшчай, а таксама таму, што Гітлеру стала вядома, што Італія пазбягае выконваць свае абавязацельствы па Стальному пакту, што аслабляла пазіцыі Германіі ў будучай вайне), браняносец быў вымушаны заставацца там яшчэ шэсць дзён, пасля чаго быў аддадзены загад «Фіске» (план захопу Гданьска).

26 жніўня камандзір Густаў Клейкамп змяніў дыслакацыю «Шлезвіг-Гальштэйна» ўверх па канале паміж Гданьскам і Вестэрплятэ. Маёр Генрык Сухарскі прывёў свой гарнізон у павышаную гатоўнасць.

У ноч з 31 жніўня на 1 верасня на Вестэрплятэ варту несла ⅓ гарнізона. Астатнія, нягледзячы на адпачынак, былі гатовыя да дзеянняў, што пацвярджаецца хуткай рэакцыяй жаўнераў і хуткай падрыхтоўкай гарнізона да абароны. Тым часам прыкладна за 400 м ад польскай заставы, у крэпасці Віславуйсце, пад покрывам ночы з палубы «Шлезвіг-Гальштэйна» высадзілася штурмавая рота Крыгсмарынэ. Магутныя гарматы лінкора былі нацэлены на Вестэрплятэ. Камандзір карабля камандор Клейкамп ведаў дату атакі — 1 верасня ў 4:45. Высаджаныя салдаты занялі зыходныя пазіцыі для атакі ля сцяны, якая атачала склад з паўднёвага ўсходу. Нямецкія сапёры заклалі ў некалькіх месцах выбухоўку, каб зрабіць праломы ў агароджы непасрэдна перад пачаткам атакіB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 8..

Каля 04:00 «Шлезвіг-Гальштэйн» зняўся з якара і перамясціўся да вусця ракі Вісла з мэтай заняцця лепшай агнявой пазіцыі. У 4:43 у бартавым журнале пазначана: «Карабель вядзе агонь па Вестэрплятэ»B. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 8..

Сілы бакоў

Польскі бок

Да 1939 года ў гарнізон Вестэрплятэ ўваходзілі 2 афіцэры, 20 унтэр-афіцэраў і 66 салдат (было задзейнічана таксама каля 20 грамадзянскіх служачых, у тым ліку рабочыя з электрастанцыі, чыгуначнага і партовага збудаванняў і складоў). Вясной і летам 1939 года гарнізон быў павялічаныB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 7.. У верасні 1939 года дэпо ахоўвалі 182 салдаты, у тым ліку 5 афіцэраў і лекарEncyklopedia II wojny światowej nr 2…, s. 25. (па іншых звестках 205—210 салдатPSZ, t. I, cz. 5, nie podają dokładnie stanu załogi Westerplatte. Z. Flisowski określa ją na 205—210 ludzi (Westerplatte, Warszawa 1974, s. 26)., у тым ліку больш за 70 унтэр-афіцэраў). Багуслаў Кубіш агучвае іншую колькасць польскіх жаўнераў на Вестэрплятэ 31 жніўня 1939 г.: 205—225 чалавек, у тым ліку 6 афіцэраў і 30 кантрактнікаў (у асноўным мабілізаваныя былыя вайскоўцы). Экіпаж заставы меў цяжкае ўзбраенне: 4 81-мм мінамёты, 2 37-мм супрацьтанкавыя гарматы і 1 75-мм пяхотная гармата. Абаронцы таксама мелі на ўзбраенні 18 буйнакаліберных (цяжкіх) кулямётаў, 17 ручных кулямётаў і 8 лёгкіх кулямётаў. Салдаты мелі каля 160 вінтовак, 40 пісталетаў і каля тысячы гранат. Запасаў правіянта хапала на месяц. Па даваеннаму плану, Вестэрплятэ павінна было абараняцца дванаццаць гадзін, але на справе яно абаранялася ажно сем дзён.

Аб’ект складаўся з бетонных умацаванняў, умацаваных пунктаў, прыстасаваных для абароны, і ўмацаваных казармаў. У жніўні, ва ўмовах нямецкіх правакацый і пагрозы пачатку вайны, на Вестэрплятэ былі пабудаваны драўляна-земляныя палявыя ўмацаванні, якія складалі знешні абарончы пояс. Таксама былі зроблены супрацьтанкавая загарода, шэрагі загарод і высечаны некаторыя дрэвы і кусты, каб забяспечыць лепшы агляд і поле агню. Каб схаваць работы ад вачэй нямецкіх назіральнікаў, яны праводзіліся ноччуEncyklopedia II wojny światowej nr 2…, s. 25.B. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 7..

Нямецкі бок Абстрэл Вестэрплятэ пачалі сілы Крыгсмарынэ: «Шлезвіг-Гальштэйн» (камандзір Густаў Клейкамп), тарпедны катар Т-196 і тральшчык «Фон дэр Гронен» (былы М-107)Rohwer, Jürgen; Hümmelchen, Gerhard (1992). Chronology of the War At Sea 1939—1945. London: Greenhill Books. ISBN 1-85367-117-7. S. 3..

У склад нямецкіх сухапутных сіл уваходзілі: 3-я рота «Штоструп» (ням. 3. Marine-Stoßtrupp-Kompanie) пад камандаваннем лейтэнанта Вільгельма Хенінгсена (229 салдатB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 7., пазней пераназваная ў 531-ю), Марскі артылерыйскі батальён (ням. Marine-Artillerie-Abteilung 531), інжынерны ўзвод з Дэсаў-Рослаў, асобны мінамётны батальён (ням. Haubitzen-Abteilung), атрад берагавой абароны паліцыі Гданьска (ням. Küstenschutz der Danziger Polizei), адзін полк паліцыі і мясцовыя атрады апалчэння СС (ням. SS-«Heimwehr Danzig»), якія складаліся з 1500 салдат пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Фрыдрыха Эберхардта, у тым ліку атрад СС «Эйман» (ням. Wachsturmbann «Eimann», пазней у складзе 3-й танкавай дывізіі СС «Тотэнкопф»). У штурме Вестэрплятэ ўдзельнічалі і іншыя меншыя нямецкія часткі. Усё камандаванне знаходзілася ў руках камандзіра «Шлезвіг-Гальштэйна» Густава Клейкампа.

Нямецкія сухапутныя войскі таксама мелі на ўзбраенні вялікую колькасць цяжкіх бронеаўтамабіляў ADGZ, 65 артылерыйскіх гармат (20-мм зенітныя гарматы FlaK 30, 37-мм супрацьтанкавыя гарматы PaK 36, 105-мм лёгкія палявыя гаўбіцы Feldhaubitze 18 і 211-мм цяжкія гаўбіцы Mörser 18), больш за 100 кулямётаў і невядомую колькасць агнямётаў і мінамётаў.

Нямецкія сухапутныя і марскія сілы ў штурме Вестэрплятэ таксама падтрымлівалі дзве эскадрыллі Люфтвафэ: (ням.) StG 2 «Immelmann» і 4. (St)/TrGr 186, якія мелі ад 40 да 60 пікіруючых бамбавікоў Ju 87 Stuka і 7 самалётаў іншых тыпаў (Heinkel He 51 і Junkers Ju 52).

Бітва

1 верасня

1 верасня (пятніца) у 4:45 «Шлезвіг-Гальштэйн» адкрыў агонь з 280-мм гарматы па месцы дыслакацыі польскага гарнізона. 330-кілаграмовымі снарадамі было пашкоджана дэпоB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 8-9.. Пасля абстрэлу польскія пазіцыі атакавала рота СС «Геймвер Данцыг» і штурмавы аддзел марской пяхоты (3-я рота «Stoßtrupp»)Encyklopedia II wojny światowej nr 2…, s. 25.. Падчас першай атакі на Вестэрплятэ немцы сканцэнтравалі ўдар па заставе «Пром», але потым палякі выкацілі на пазіцыю каля электрастанцыі 75-мм гармату і знішчылі ёй некалькі нямецкіх кулямётных гнёздаў, адбілі атаку на заставу «Пром» і знішчылі пост гданьскай паліцыі. Немцы пасля кароткага бою (90 хвілін) адступіліB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 9.. У 4:50 раніцы маёр Генрык Сухарскі, камандзір ваеннага транзітнага дэпо на Вестэрплятэ ў Вольным горадзе Данцыг, далажыў камандаванню флоту:Браняносец «Шлезвіг-Гальштэйн» адкрыў агонь у 4:45 па Вестэрплятэ. Бамбаванне працягваеццаEncyklopedia II wojny światowej nr 2…, s. 25.B. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 9..

Пасля правалу першай атакі немцы рыхтаваліся да другой атакі. Аднак на гэты раз агнявая падтрымка «Шлезвіг-Гальштэйна» была больш працяглай. Увага немцаў была накіравана на заставу «Пром», дзе пры першай атацы немцы панеслі вялікія страты. Падчас другой атакі знясіленую штурмавую роту Крыгсмарыне падтрымліваў узвод фармавання СС «Хаймвер Данцыг», які наносіў удар з берага. Пакуль немцы набліжаліся да «Прома», лейтэнант Лявон Паёнк загадаў адкрыць агонь з мінамётаў, размешчаных каля казарм. Іх трапны агонь рассеяў і адкінуў нападаючых. У той жа час «Шлезвіг-Гальштэйн» зноў адкрыў агонь, адзін з аскепкаў яго снарада цяжка параніў лейтэнанта Паёнка, які перадаў камандаванне харунжаму Яну Грычману. Агнём «Шлезвіг-Гальштэйна» была пашкоджана польская 75-мм гармата. З гэтага моманту нямецкія кулямёты атрымалі магчымасць весці агонь па Вестэрплятэ з супрацьлеглага берага партовага каналаB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 9..

Не вытрымаўшы новую атаку, харунжы Грычман загадаў сваім людзям адступіць да вартоўні № 1. Немцы падышлі і да гэтага рэдута, але пад трапным агнём польскіх кулямётаў адышлі. Акрамя № 1, па іх стралялі яшчэ з вартоўняў № 2 і 5. У той жа час персанал заставы «Форт» адбіў атакі эсэсаўцаў. Каля 12:30 другі штурм канчаткова праваліўсяB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 9..

Немцы, здзіўленыя жорсткім супрацівам палякаў, на час адмовіліся ад нападаў на Вестэрплятэ, але яны працягвалі абстрэл польскіх пазіцый. Да канца дня па іх вёў агонь «Шлезвіг-Гальштэйн», вёўся абстрэл з артылерыйскіх і мінамётных батарэй, а таксама кулямётаў. Нямецкія патрулі спрабавалі знайсці слабыя месцы польскай абароны, што вымусіла гарнізоны асобных каравульных пастоў (вартоўняў) і аванпосты пастаянна быць пільнымі і гатовымі да новых нападаўB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 11..

Страты немцаў у гэты дзень склалі 20 забітых і 140 параненых салдат. З польскага боку чатыры загінулых і 10 параненых, трое з іх цяжкаB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 9..

Баі 2-7 верасня Гітлер і мясцовы гаўляйтэр Форстэр імкнуліся як мага хутчэй захапіць Вестэрплятэ, каб не сапсаваць урачыстасці з нагоды ўключэння Данцыга ў склад Рэйху. Па гэтай прычыне нямецкае камандаванне ставіла задачу па злому маральнага духу палякаўB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 11..

З 2 верасня немцы абмежаваліся правядзеннем выведкі боем, накіраванай на выяўленне слабых месцаў у польскай абаронеEncyklopedia II wojny światowej nr 2…, s. 25.. У той жа дзень каля 18:00 пачалася бамбардзіроўка пікіруючымі бамбавікіамі Ju 87 Stuka (усяго ў налёце ўдзельнічала каля 60 самалётаў гэтага тыпу). Была разбомблена вартоўня № 5, пад якой загінула не менш за шэсць абаронцаў. Моцна пацярпелі і казармы, дзе бомбамі былі знішчаны кухня і радыёстанцыя, знішчаны ўсе мінамёты і перарвана тэлефонная сувязь. Агулам рэйд нямецкай авіяцыі працягваўся 40 хвілінB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 11..

Нягледзячы на цяжкое становішча і дэфіцыт людскіх рэсурсаў, палякі трымалі абарону, адбіваючы нямецкія атакі і вытрымліваючы артылерыйскі агонь. Маральны дух гарнізона ненадоўга палепшыла вестка аб аб’яўленні вайны Вялікабрытаніяй і Францыяй Трэцяму Рэйху. Аднак дапамога, як з боку краін Заходняй Еўропы, так і ад «Паморскай» арміі, не прыходзіла, і надзея, што яна ўвогуле прыйдзе, згасалаB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 11..

Тым часам немцы рыхтаваліся да генеральнага штурму. 4 верасня два тарпедныя катары Крыгсмарынэ (Т-196 і Т-963) пачалі абстрэл Вестэрплятэ. Немцы таксама кінулі ў бой інжынерную роту, экіпіраваную агнямётамі, пры падтрымцы агню 211-мм мінамётаўB. Kubisz, Wojsko Polskie — II wojna światowa nr 9…, s. 11..