Ла́сі () — асвяжальны індыйскі напой пенджабскага паходжання. Гатуюць на аснове дахі (індыйскі ёгурт) з даданнем вады, солі, цукру, спецый, садавіны і лёду шляхам хуткага ўзбівання. Шырока распаўсюджаны ў Паўночнай Індыі і Пакістане, дзе выкарыстоўваецца як асвяжальны напой у гарачую пару года. П’юць ласі таксама з мякаццю манга ці іншай садавіны, вяршкамі і марожаным.

Катэгорыя:Кісламалочныя прадукты Катэгорыя:Напоі Катэгорыя:Індыйская кухня Катэгорыя:Пакістанская кухня