Самса або самоса — самастойная страва, падобная да піражкоў, адвольнай (квадратнай, трохвугольнай або круглявай) формы з начынкай. Папулярная страва ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Заходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве, у Міжземнамор’і, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. Існуе мноства варыяцый прыгатавання гэтай стравы.
Начынкай для самсы можа служыць запраўленае цыбуляй і спецыямі дробна нарэзанае мяса, гарох, сачавіца, бульба і іншая гародніна. Цеста для самсы заўсёды прэснае і часта пластовае. Сярэднеазіяцкая самса з мясам традыцыйна выпякаецца ў тандыры, але ёсць і варыянт самсы (звычайна трохвугольнай або квадратнай формы), які гатуюць у электрычных і газавых духоўках. Заправай да самсы можа служыць сталовы воцат ці таматавая падліўка з часныком і зелянінай.
У населеных пунктах Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна самсой гандлююць на вуліцах і на кірмашах у кіёсках, з латкоў і тандыраў.
Катэгорыя:Мясныя стравы Катэгорыя:Выпечка Катэгорыя:Казахская кухня Катэгорыя:Кіргізская кухня Катэгорыя:Крымскататарская кухня Катэгорыя:Уйгурская кухня Катэгорыя:Узбекская кухня Катэгорыя:Таджыкская кухня Катэгорыя:Індыйская кухня Катэгорыя:Арабская кухня Катэгорыя:Туркменская кухня Катэгорыя:Азіяцкая кухня Катэгорыя:Афганская кухня Катэгорыя:Вулічная ежа