Стэфан VIII (IX) (; ? — кастрычнік ) — папа Рымскі з 14 ліпеня 939 года па кастрычнік 942 года. Дзявяты папа перыяду парнакратыі.

Біяграфія Стэфан VIII нарадзіўся ў рымскай сям’і, і, перш чым стаць папам, быў святаром царквы Святых Сільвестра і МарцінаMann, pg. 213. Ён быў узведзены на трон рымскім патрыцыем Альберыхам II. Перш за ўсё, Стэфан звярнуў сваю ўвагу на сітуацыю ў Заходняй Францыі. На пачатку 940 года папа ўмяшаўся на баку Людовіка IV Французскага ў яго барацьбу з мяцежнымі герцагамі, Гуга Вялікім і Гербертам II, графам Вермандуа, якія ў сваю чаргу звярнуліся за падтрымкай да нямецкага караля Атона IMann, pgs. 213—214. Папа накіраваў папскага легата да франкскіх вяльможаў, загадаўшы ім прызнаць Людовіка і спыніць свае мяцежныя дзеянні супраць яго пад пагрозай адлучэння ад царквы. Хоць пасольства не дасягнула сваёй мэты, яна сапраўды пазбавіла Гуга і Герберта падтрымкі некаторых франкскіх біскупаўMann, pg. 214.

Падбадзёраны гэтым, Стэфан паспрабаваў разбіць саюз супраць Людовіка, прапанаваўшы сыну Герберта, Гуга дэ Вермандуа, пасаду арцыбіскупа РэймсаMann, pg. 214. Разам з Паліем — сімвалам паўнамоцтваў арцыбіскупа, — папа паслаў легата з указаннем франкскай шляхце падпарадкавацца ЛюдовікуDeCormenin, Louis Marie; Gihon, James L., A Complete History of the Popes of Rome, from Saint Peter, the First Bishop to Pius the Ninth (1857), pg. 290. У гэты раз папа заявіў, што калі да Каляд да яго не прыбудуць паслы ад вяльможаў з прызнаннем улады Людовіка, то яны будуць адлучаныя. Пасля гэтай заявы адбыўся зрух у бок падтрымкі Людовіка, шэраг важных вяльможаў да канца 942 года пацвердзілі яму сваю лаяльнасць і апавясцілі пра гэта РымMann, pgs. 214—215. Стэфан таксама падтрымліваў Клюнійскае абацтва.

У Рыме для папы справы складваліся значна складаней. Працяглае дамінаванне графаў Тускулумскіх у жыцці горада было прыкметна на працягу ўсяго пантыфікату Стэфана. Хоць Стэфан быў вылучэнцам Альберыха II Спалецкага, ён не быў членам яго сям’і. Стэфан апынуўся ўцягнуты ў канфлікт паміж Альберыхам II і Гуга Італьянскім. Гуга аблажыў Рым у 940 годзеMann, pg. 215. Пасля няўдалай спробы замаху на Альберыха, у якім удзельнічаў шэраг біскупаў, Альберых пачаў расправы з патэнцыйнымі супернікамі, яго ворагаў бічавалі, абезгалоўлівалі і знявольвалі ў турмы. Марцін Апаўскі сцвярджае, што сам Стэфан VIII быў падвергнуты катаванням з боку АльберыхаNorwich, John Julius, The Popes: A History (2011), pg. 76.

17 жніўня 942 года Альберых склікаў сабор у Рыме, дзе прадэманстраваў свой кантроль над папствам за кошт прызначэння розных папскіх чыноўнікаўMann, pgs. 215—216.

Стэфан памёр прыкладна ў кастрычніку 942 года.

Альтэрнатыўныя ацэнкі Паводле летапісца XIII стагоддзя Марціна Апаўскага, Стэфан VIII быў па нараджэнні немцам, які быў абраны папам з-за ўплыву яго сваяка, нямецкага караля Атона I. Марцін сцвярджае, што Атон праігнараваў волю кардыналаў, высунуўшы Стэфана, і таму духавенства ненавідзела папу і выдала яго прыхільнікам Альберыха II, які калечыў і катаваў яго да такой ступені, што Стэфан не змог больш з’явіцца на людзяхMann, pgs. 212—213. Гэтая версія падзей у значнай ступені абвергнутаяGregorovius, Ferdinand, The History of Rome in the Middle Ages, Vol. VI, pg. 633. Сучасныя гісторыкі сцвярджаюць, што Стэфан быў рымлянінам. Акрамя таго, умяшанне Атона ў справы Рыма пачалося толькі праз 10 гадоў, а падчас пантыфікату Стэфана ён быў яшчэ заняты ўмацаваннем сваёй улады ў Германіі. Нарэшце, умяшанне Стэфана ад імя франкскага караля Людовіка IV (які быў у канфлікце з Атонам) не адбылося б, калі б папа быў сваяком нямецкага караля. Скалечванне Стэфана, магчыма, адбылося ў сувязі з наступствамі змовы супраць Альберыха ў сярэдзіне 942 года.

Літаратура

Mann, Horace K. The Lives of the Popes in the Early Middle Ages, Vol. IV: The Popes in the Days of Feudal Anarchy, 891—999 (1910).

Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы X стагоддзя Катэгорыя:Папы Рымскія