Аляксандр Рыгоравіч Ко́ган (нар. , Прылукы, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1985). Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна (2004).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі тэкстыльны інстытут (спецыяльнасць «Прадзенне бавоўны», 1954; аспірантура, 1966; дактарантура, 1982).

Працаваў у эвакуацыйным шпіталі № 1648 (Курск; 1943—1944), на фабрыцы «Знамя труда» (Кастрама; 1954—1957), Прылуцкай панчошнай фабрыцы імя 8 Сакавіка (1957—1958), Прылуцкай прадзільнай фабрыцы (1958—1968, галоўны інжынер), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, кафедра прадзення натуральных і хімічных валокнаў, загадчык кафедры; з 2015 — факультэт вытворчых тэхналогій, кафедра «Тэхналогія тэкстыльных матэрыялаў», прафесар).

Навуковая дзейнасць Стваральнік навукова-педагагічнай школы ў галіне тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў, у якой абаронена больш за трыццаць кандыдацкіх і дзве доктарскія дысертацыі, у іх ліку Андрэй Кузняцоў, Дзмітрый Рыклін, Андрэй Дзягілеў і іншыя.

Член рэдкалегіі навуковага часопіса «Матэрыялы і тэхналогіі». Аўтар шэрагу патэнтаў.

Навуковыя інтарэсы: тэхналогіі вытворчасці камбінаваных нітак новых структур, ільнозмяшчальнай пражы і тэкстыльных матэрыялаў, кампазіцыйных тэкстыльных матэрыялаў бытавога і тэхнічнага прызначэння; распрацоўка новых спосабаў прадзення і абсталявання для іх рэалізацыі; удасканаленне працэсаў вытворчасці пражы рознага складу; кантроль якасці льнянога валакна; тэхналогіі перапрацоўкі адходаў тэкстыльнай вытворчасці; распрацоўка прагрэсіўных метадаў апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў, у тым ліку на аснове нанатэхналогій.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1984); ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллегпрам»; нагрудныя знакі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Коган Александр Григорьевич // Бібліятэка ВДТУ

Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Тэкстыльшчыкі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі