Бір’яні, таксама бірыяні — другая страва з рысу (звычайна гатункі басмаці) і спецый з даданнем мяса, рыбы, яек або гародніны. Спецыі і соусы, неабходныя для падрыхтоўкі бір’яні, могуць уключаць у сябе: топленае масла, кумін, гваздзік, кардамон, карыцу, лаўровы ліст, каляндру, шафран, мятную траву, імбір, цыбулю, часнык.

У розных варыяцыях страва распаўсюджана па ўсёй Паўднёвай Азіі, а таксама ў арабскіх краінах і сярод паўднёваазіяцкіх супольнасцей на Захадзе. Мае іранскія карані і патрапіла на Індыйскі субкантынент дзякуючы іранскім гандлярам і вандроўцам.

Слова «бір’яні» паходзіць ад персідскага beryā(n) (, смажаны).

Бір’яні добра спалучаецца з іншымі стравамі індыйскай кухні, такімі як: дахі чатні ці раіта, корма, кары, квашаныя баклажаны, крэветкі.

Катэгорыя:Усходняя кухня Катэгорыя:Індыйская кухня Катэгорыя:Пакістанская кухня Катэгорыя:Кашмірская кухня Катэгорыя:Сірыйская кухня Катэгорыя:Малайзійская кухня Катэгорыя:Стравы з рысу Катэгорыя:Вулічная ежа