Будзі́льнік — гадзіннік, які ў зададзены час падае гукавы і (або) светлавы сігнал. Назва «будзільнік» паказвае на галоўнае прызначэнне такіх гадзіннікаў — абудзіць гаспадара. Таксама будзільнік можна выкарыстоўваць як «напамінальнік» або таймер.

Гісторыя Механічны будзільнік пабудаваў амерыканец Леві Хатчынс у 1787 годзе, аднак прылада званіла толькі а 4.00 раніцыThe Development of Clocks and Watches Over Time. Будзільнік, які можна наладзіць на любы патрэбны час, запатэнтаваў у 1847 годзе француз Антуан Радзье.

Фірма Westclox прапанавала ў 1908 годзе будзільнік «Біг-Бэн». У ім ролю звана гуляў увесь корпус гадзінніка, з-за чаго гук будзільніка быў вельмі гучным.

Спасылкі

Катэгорыя:Сон