Смёрэброд ( — «хлеб з маслам»Ordbog over det danske sprog . Opslag på Smørrebrød.) — традыцыйная дацкая страва ў выглядзе бутэрбродаў, якія звычайна складаюцца з лустачкі чорнага хлеба, званага «ругброд», намазанага сметанковым маслам, маргарынам ці тлушчам, з салатай, курыцай, ялавічынай, памідорамі і г. д. Існуе цэлы шэраг рэгіянальных варыянтаў гэтай закускі, якія ўключаюць агуркі, ікру і іншыя інгрэдыенты. Смёрэброд звычайна ядуць нажом і відэльцам.
Першапачаткова ў якасці начынкі для гэтай стравы выкарыстоўваліся толькі сыр і каўбаса, а сама яна была папулярнай закускай у служачых падчас абедзенных перапынкаў. Папулярнасць смёрэброду ўзрасла з пачатку 1880-х гадоў, калі страва пачала з’яўляцца ў невялікіх рэстаранах Капенгагена.
Катэгорыя:Дацкая кухня Катэгорыя:Бутэрброды