Objective-C — кампіляваная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, створаная на аснове моў праграмавання С і Smalltalk. Была распрацавана Брэдам Коксам і Томам Лавам у пачатку 1980-х гадоў.
Objective-C з’яўляецца «строгім надмноствам» C — гэта азначае, што можна скампіляваць любую праграму на C з дапамогай кампілятара Objective-C, а таксама ўключаць код мовы C у класы Objective-C. Objective-C бярэ свой аб’ектны сінтаксіс ад Smalltalk: усе аб’ектна-арыентаваныя функцыі рэалізаваныя праз механізм абмену паведамленнямі. Сінтаксіс для неаб’ектна-арыентаваных аперацый ідэнтычны сінтаксісу C.
Кампанія NeXT абрала Objective-C для сваёй аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP. У выніку таго, што аперацыйная сістэма macOS непасрэдна заснаваная на NeXTSTEP, кампанія Apple рэкамендавала Objective-C для распрацоўкі праграм для macOS і iOS да стварэння мовы праграмавання Swift у 2014 г.
Праграмы Objective-C, распрацаваныя для аперацыйных сістэм, якія не належаць Apple, або якія не залежаць ад API Apple, таксама могуць быць скампіляваныя для любой платформы, якая падтрымліваецца GNU GCC або LLVM/Clang.
Прыклад Прыклад напісання праграмы Hello world:
#import <Foundation/Foundation.h> int main (int argc, const char * argv[]) { NSLog(@"Hello, World! \n"); return 0; }
Гл. таксама C (мова_праграмавання) C++ Swift
Спасылкі Сайт пра Objective-C ад Apple Анлайн-падручнік па распрацоўцы на Objective-C ад Apple
Катэгорыя:Аб’ектна-арыентаваныя мовы праграмавання