Глафіра Вікенцьеўна Савіцкая () — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1967), прафесар (2003).
Біяграфія Нарадзілася ў Шчотках Вілейскай вобласці (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік», 1963; аспірантура, спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасці», 1966).
Працавала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1966, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: аналіз гаспадарчай дзейнасці.
Бібліяграфія Вопросы методики анализа себестоимости сельскохозяйственной продукции : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 601 / Г. В. Савицкая. ― Минск, 1967. Аналіз фінансавага стану прадпрыемства / Г. В. Савіцкая. — Мінск, 1993. Анализ хозяйственной деятельности предприятий АПК : учебник / Г. В. Савицкая. ― Москва, 2011. Економічний аналіз діяльності підприємства : навчальний посібник / Г. В. Савицька; переклад Д. С. Обухова та М. Г. Обуховоі. — Київ, 2004. Методика комплексного анализа хозяйственной деятельности : учебное пособие / Г. В. Савицкая. ― Москва, 2011.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі