Мотарыкша (аўтарыкша, тук-тук, мотатаксі) — крыты трохколавы матацыкл ці скутэр, прызначаны для перавозкі пасажыраў ці груза.

Агульныя звесткі Выкарыстанне мотарыкшаў шырока распаўсюджана ў краінах з цёплым кліматам, асабліва ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Мотарыкша з’яўляецца матарызаванай версіяй звычайнай рыкшы і вылучаецца эфектыўнасцю і таннасцю транспарціроўкі. У Індыі мотарыкша — адно з найбольш папулярных транспартных сродкаў, тут яе часта называюць тук-тукам або аўтарыкшай. Звычайна мотарыкша індыйскай вытворчасці спажывае каля 1 літра бензіну на 35 кіламетраў шляху (каля 3 літраў на 100 кіламетраў). Сярод найбуйнейшых вытворцаў мотарыкшаў у Індыі можна назваць кампаніі Bajaj Auto, Kerala Auto, Piaggio і Force Motors, Mahindra & Mahindra і TVS Motors.

Гэты від транспарту з’яўляецца адным з самых небяспечных сродкаў перамяшчэння па горадзе, у сувязі з падвышанай аварыйнасцю і адсутнасцю сістэм бяспекі. Нягледзячы на гэта, ён папулярны сярод турыстаў, бо вельмі зручны для кароткіх паездак па гарадах, дзе дрэнна развіты грамадскі транспарт.

Галерэя

Гл. таксама Рыкша Веларыкша Таксі

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскі транспарт Катэгорыя:Транспартныя сродкі