«Кукурузны востраў» () — мастацкі фільм 2014 года рэжысёра . Сумесная вытворчасць Грузіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Казахстана, Венгрыі.
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Рака Інгуры ўтварае мяжу паміж Грузіяй і Рэспублікай Абхазія. Напружанасць у адносінах паміж двума бакамі не слабее з часоў вайны 1992-93 гадоў. Кожную вясну рака прыносіць урадлівую глебу з Каўказа на раўніны Абхазіі і паўночна-заходняй Грузіі, ствараючы маленькі востраў: невялікія кавалачкі нікому не прыналежнай зямлі. Астравы з’яўляюцца сховішчам для дзікіх жывёл, а часам і для людзей. Гісторыя пачынаецца з таго моманту, калі стары абхазскі селянін прыплывае на адзін з астравоў. Стары будуе хаціну для сябе і сваёй унучкі, гарае зямлю, сее кукурузу. Назіраючы за тым, як становіцца дарослай і расквітае яго ўнучка, як спее кукуруза, пажылы мужчына сутыкаецца з цыклічнасцю жыцця на зямлі.
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 23 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2014 года Катэгорыя:Фільмы Грузіі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Чэхіі 2014 года Катэгорыя:Фільмы Казахстана 2014 года Катэгорыя:Фільмы Венгрыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Грузіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Чэхіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Казахстана Катэгорыя:Фільмы-драмы Венгрыі Катэгорыя:Фільмы на грузінскай мове Катэгорыя:Фільмы на абхазскай мове Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Георгія Овашвілі