Млы́н — гаспадарчае збудаванне абсталяванае механізмам для абмалоту зерня. Галоўным элементам млына з'яўляюцца жорны ў выглядзе двух цыліндрычных камянёў, якія ўласна і мелюць зерне. Рознымі, аднак, маглі быць рухаючыя механізмы. Паводле іх млыны падзяляюцца на: Ветраныя Вадзяныя Паравыя

На тэрыторыі Беларусі першымі з'явіліся вадзяныя млыны, верагодна яшчэ ў ХІІ стагоддзі. У другой палове ХІХ шырокае распаўсюджанне набылі ветракі або ветраныя млыны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ўсе млыны паступова замяняліся млынамі з электрарухавіком.

Асобным відам млына з'яўляецца крупару́шка (іншыя назвы крупадзё́рка, абдзіралка). Маючы аналагічныя млыну рухаючыя механізмы, крупарушка дробіць зерне, але не змяльчае яго ў муку, і такім чынам стварае крупы.

Крыніцы

Літаратура Ненадавец, А. М. Легенды старых млыноў / А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 278 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця). ISBN 978-985-08-2234-5

Спасылкі

Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы