Аўтавакзал «Усходні» — былы аўтавакзал у Мінску. Размяшчаўся ў паўднёва-ўсходняй частцы горада побач з жылым раёнам Серабранка на дарожнай развязцы вуліц Ванеева, Алега Кашавога і праспекта Ракасоўскага.
Праект архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай і В. Ягадніцкага.
Гісторыя У 1970-х гадах з павелічэннем пасажырскіх прыгарадных і міжгародніх аўтобусных перавозак, Цэнтральны аўтавакзал Мінска не спраўляўся з пасажырапатокам і адкрыццём новых маршрутаў. Таму ў канцы 1970-х гадоў прынялі рашэнне пабудаваць у горадзе яшчэ адзін аўтобусны вакзал, які назвалі «Усходнім». Здадзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе.
З 1 чэрвеня 2016 года з аўтавакзала перасталі хадзіць прыгарадныя, міжгароднія і міжнародныя аўтобусы. Пляцоўку сталі выкарыстоўваць для міжрэйсавага адстою. Усе аўтобусы, якія хадзілі з «Усходняга», адпраўляліся і прыбывалі на аўтавакзал «Цэнтральны»З аўтавакзалу «Ўсходнi» перастануць хадзіць усе аўтобусы .
Паведамлялася пра аднаўленне працы ў сакавіку 2020 года, але ўрэшце аўтавакзал канчаткова ліквідавалі і ў 2024 годзе пачалася яго рэканструкцыя з пераўтварэннем будынка ў гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
Гл. таксама Транспарт у Мінску Жылы раён Серабранка
Крыніцы
Катэгорыя:Аўтастанцыі і аўтавакзалы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1983 годзе Катэгорыя:1983 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Льва Пагарэлава Катэгорыя:Вуліца Ванеева (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ларысы Кустовай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Ягадніцкага