«Бацькаў запавет» () — кыргызскі мастацкі фільм 2016 года рэжысёраў Бакыта Мукула і Дастана Жапара уўлу.

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Сюжэт У Бішкек прылятае Азат, які 15 год пражыў у эміграцыі з бацькамі ў ЗША. Ён адпраўляецца ў роднае сяло, каб выканаць апошнюю волю памерлага бацькі і выплаціць яго пазыкі. Прыбыўшы на месца, хлопец бачыць, што родная хата і гаспадарка закінутыя, а малодшы брат бацькі, Чора, тут больш не жыве. Нягледзячы на няветлiвы прыём, Азат пачынае рамантаваць закінутую хату, вяртае бацькаўскія пазыкі. Неўзабаве з’яўляецца Чора. Іх сустрэча адкажа на галоўнае пытанне: што сапраўды завяшчаў сыну памерлы бацька.

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2016 года Катэгорыя:Фільмы Кыргызстана 2016 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Кыргызстана Катэгорыя:Фільмы на кіргізскай мове