thumb|Тыповая рытмаформула балеро. Балерó (Націск у арыгінальным іспанскім слове прыпадае на перадапошні скад, але ў беларускай мове пад уплывам французскага вымаўлення замацаваўся націск на апошнім складзе.) — іспанскі народны танец. Характэрныя музычна-стылевыя рысы: памер 3/4, асаблівыя рытмаформулы (адна з такіх паказана на ілюстрацыі), стрыманы тэмп.
Гісторыя ўзнікнення thumb|, «Танцорка балеро», 1842. Першыя гістарычныя сведчанні пра балеро адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзя. Іспанскі фалькларыст , які пісаў пад псеўданімам дон Прэсіза (), меркаваў, што гэты танец прыдумаў каля 1780 года танцор ()Музыкальный энциклопедический словарь. М., 1990, с. 76; Kahl W., Katz I. J. Bolero // The New Grove dictionary of music and musicians. N.Y., L. 2001; Die Bolero // Die Musik in Geschichte und Gegenwart, Bd. 02, S. 82, Bärenreiter-Verlag, 1986.. Згодна з сучаснымі даследаваннямі, тэрмін «балеро» ўпершыню сустракаецца ў 1773 годзе як сцэнічная рэмарка ў камедыйнай інтэрмедыі () Рамона дэ ла Круса «Прыстойная гасцініца» ()Kahl W., Katz I. J. Op. cit.. Гісторыкі мяркуюць, што музычны матэрыял для ранніх балеро танцоры пазычалі з .
Выкананне Для розных абласцей Іспаніі характэрны розныя віды гэтага танца. Трохдольны памер такта можа па-рознаму драбніцца: за роўнымі долямі першага такта на моцную долю наступнага такта трапляе паўза з наступнымі трыма нотамі меншай працягласці. У іншым рытмічным варыянце балеро на кароткія ноты драбніцца першы такт, пры гэтым замест першай ноты ідзе паўза.
Балеро танцуецца пад акампанемент гітары і барабана, пры гэтым танцоры дапаўняюць рытмічны малюнак музыкі ігрой на кастаньетах.
У мастацтве У класічным балеце балеро ў выглядзе парнага танца прысутнічае ў IV акце балета «Дон Кіхот». У класічнай музыцы найбольш вядомым творам з’яўляецца «» Марыса Равеля, створанае кампазітарам па замове Іды Рубінштэйн і ўпершыню выкананае яе трупай у харэаграфіі Браніславы Ніжынскай 22 лістапада 1928 года на сцэне парыжскай Гранд-Апера.
Кубінскае балеро Як музычны жанр ўзнікла каля 1840 года і паступова набыло папулярнасць у многіх лацінаамерыканскіх краінах. Лічыцца, што адным з першых ярка выяўленых твораў гэтага жанру было балеро «Tristezas», напісанае у 1883 годзе. Памер кубінскага балеро — 4/4. У гэтым жа жанры напісаны песні «Bésame mucho» (1940) і «» (1955).
Зноскі
Літаратура Suárez-Pajares J. Historical overview of the bolero from its beginnings to the genesis of the Bolero School // Studies in Dance History, ed. J. Suárez-Pajares and X.M. Carreira, IV/1. Pennington (NJ), 1993, p. 1-19. The Bolero School: an illustrated history of the bolero, the seguidillas and the Escuela Bolera. Ed. Marina Grut. Alton (Hampshire, UK) : Dance Books, 2002. XVI, 416 p.
Катэгорыя:Іспанскія народныя танцы Катэгорыя:Музычныя жанры