Лепельски бой — бой Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, 2-й Ушацкай партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі, Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава», Сенненскай партызанскай брыгады 19—21 кастрычніка 1943 супраць нямецкіх войск, знаходзіўшыхся ў горадзе Лепель; састаўная частка Лепельскай аперацыі.
Перадумовы Лепель з'яўляўся галоўнай апорнай базай у тыле 3-й нямецкай танкавай арміі і быў добра ўмацаваны. У ім размяшчаліся 3 пяхотныя палкі, танкавы батальён, 2 артылерыйскія і 1 мінамётная батарэі, усяго больш за 2 тысячы байцоў. Горад акружала густая сетка дзотаў, акопаў, драцяных загарод, усе подступы да яго былі замініраваны.
Бой У ноч на 20 кастрычніка атрады 1-ы, 2-і, 3-і Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна знішчылі перадавыя нямецкія пасты ў вёсцы Забаенне і ўшчыльную наблізіліся да паўднёвых абарончых умацаванняў горада. Штурмавыя групы прарвалі драцяныя загароды і пачалі падаўляць дзоты, за імі на ўскраіны ўварваліся асноўныя сілы. На заходніх і ўсходніх ускраінах у бой уступілі перадавыя атрады астатніх брыгад. На досвітку атрады Лепельскай брыгады прабіліся ў цэнтр горада, але былі контратакаваны прыбыўшым падмацаваннем праціўніка — бронетанкавымі падраздзяленнямі і былі вымушаны адступіць у раён вёсак Свяда і Свядзіца.
У ноч на 21 кастрычніка брыгады зноў рушылі на штурм Лепеля, але ў цэнтры горада праціўніку ўдалося іх спыніць. Фактар раптоўнасці быў страчаны, скончыліся боепрыпасы. Падабраўшы забітых і параненых партызаны адышлі ў раён Мядзвёдаўка, Зацякляссе, Селішча, Верабкі, заблакаваўшы нямецкі гарнізон з усходу і паўднёвага ўсходу.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1943 года Катэгорыя:Кастрычнік 1943 года Катэгорыя:1943 год у Беларусі