Славя́нская каланіза́цыя Белару́сі — працэс засялення славянскімі плямёнамі земляў сучаснай Беларусі ў час свайго перасялення па агульных кірунках захад-усход і поўдзень-поўнач (пік працэсу ў VI—VII стст.), з наступнай славянізацыяй мясцовага балтыйскага насельніцтва (у Верхнім Падняпроўі і Падзвінні — VI-VII — XII-XIII стст.Аляксандр Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшув, 2000. ISSN-1230-512X С.73—74, 82., у Панямонні — кан. X — сяр. XX стст.).
Характарызуецца мірным суіснаваннем славянскага і балтыйскага насельніцтва. Адзін з асноўных чыннікаў утварэння беларускай народнасці і нацыі.
: культура тыпу Абідні, культура днепра-дзвінскай керамікі, культура штрыхаванай керамікі, банцараўская культура, культура ўсходнелітоўскіх курганоў, культура доўгіх курганоў, .
: яцвягі, аўкштайты, крывічы, дрыгавічы, лінія Сафарэвіча, дулебы, славене.
Крыніцы
Літаратура Аляксандр Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. 2-е выд. — Жэшув, 2000. ISSN-1230-512X.
Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Славянскія плямёны ў Беларусі