Міхаіл Пахомавіч Дымкоў (нар. , в. Каменныя Лавы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1998), прафесар (2006).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1973), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1976).
Працаваў у Інстытуце матэматыкі АН БССР (1976—2003, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2003, улікова-эканамічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: матэматычная тэорыя кіравання дынамічнымі сістэмамі і яе дадаткі.
Узнагароды Прэмія Прэзідыума АН СССР (1980).
Бібліяграфія Экстремальные задачи в многопараметрических системах управления : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.01.09 : защищена 16.01.1998 : утверждена 10.06.1998 / Дымков Михаил Пахомович. ― Минск, 1997. Высшая математика : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по экономическим специальностям. В 3 ч. Ч. 2 / А. И. Астровский, М. П. Дымков. ― Минск, 2011. Экстремальные задачи в многопараметрических системах управления / М. П. Дымков. ― Минск, 2005.
Літаратура
Дымков Михаил Пахомович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. ― Минск, 2006. — Т. 3. — С. 475. Дымков Михаил Пахомович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. — С. 49.
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі