Галіцы́зм ( ад  — «гальскі») — слова (выраз або канструкцыя), запазычанае з французскай мовы. Тэрмін «галіцызм» не зусім дакладны: большасць запазычанняў з французскай мовы лацінскага (раманскага) паходжання і не маюць ніякага дачынення да мёртвай гальскай мовы.

У беларускай мове Большасць галіцызмаў пранікла ў беларускую мову праз рускую або польскую. Для старабеларускага перыяду характэрны французскія словы, якія замацаваліся ў выніку польскага лексічнага ўздзеяння. Яны адлюстраваліся ў пісьмовых помніках другой паловы XVI—XVII ст., калі польскі ўплыў на беларускую мову быў найбольш модны (напрыклад, візіт, канвой, парфума, пашпорт, сервета). Асабліва адчувальны французскі лексічны струмень у старабеларускай ваеннай лексіцы: бандолетъ, дракгун, карабин, мушкет, пистолет, форт і інш. Большасць старых галіцызмаў захавалася да нашага часу. У пачатку XVIII стагоддзя лексемы французскага паходжання траплялі ў беларускую мову праз пасрэдніцтва рускай (гринадер, сержант).

Асноўная частка галіцызмаў — назвы страў і прадуктаў харчавання (амлет, пюрэ, дэсерт), вопраткі (паліто, жылет, манто). Значны пласт грамадска-палітычнай лексікі (дэкрэт, патэнт, камюніке), ваеннай тэрміналогіі (салют, батальён, парашут), лексікі, звязанай са сферай культуры (антракт, пейзаж, рэжысёр).

Галіцызмы характарыэуюцца: націскам на апошнім складзе: абажу́р, кабіне́т, аму́р; канцавымі націскнымі галоснымі: дасье́, пары́; спалучэннямі ьён, іён, ам, ан, он, ён, а таксама бю, вю, мю, пю, фю і іншымі: пансіён, мільён, раман, сезон; гравюра, капюшон, фюзеляж; канчаткамі -уар, -ют, -яль, -ент: будуар, дэбют, раяль, камплімент; націскнымі суфіксамі -эр (-ер, -ёр), -аж (-яж), -анс (-янс), -ант: інтэр’ер, акцёр, макіяж, альянс.

Галіцызмы пераважна ўсведамляюцца носьбітамі славянскіх моў як чужародныя элементы і захоўваюць прыкметы свайго паходжання.

Крыніцы

Літаратура

Булыка А. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII ст. Мінск, 1980; Мальцева Т. А. Французские заимствования в белорусском языке. Минск, 2004; Струкава С. М. Лексіка беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2008.

Катэгорыя:Французская мова Катэгорыя:Беларуская мова Катэгорыя:Запазычанні Катэгорыя:Лексікалогія