«Фабрыка» () — чорна-белы дакументальны фільм, зняты ў 1970 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім.

Апісанне фільма Працоўны дзень на трактарным заводзе Урсус. Кадры рабочых чаргуюцца з кадрамі пасяджэння праўлення. Завод не можа выканаць норму вытворчасці, бо не хапае абсталявання, дэталяў і гэтак далей. Рассылаюцца дакументы, запрашваюцца ліцэнзіі, праводзяцца шматлікія сустрэчы, але выйсця з заганнай сеткі непаразуменняў і бюракратыі, здаецца, няма — левая рука не ведае, што робіць правая. Як кажа адзін з сяброў праўлення, «бюракратыя ў гэтай краіне перашкаджае любому рашэнню». Тым не менш працоўныя яшчэ павінны выканаць сваю норму.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

«Фабрыка» на сайце «FilmPolski.pl»

Катэгорыя:Фільмы Польшчы 1970 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Кароткаметражныя фільмы Польшчы Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Польшчы Катэгорыя:Фільмы, знятыя ў Польшчы Катэгорыя:Фільмы на польскай мове Катэгорыя:Фільмы Кшыштафа Кеслёўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Кшыштафа Кеслёўскага