Чапаеўка (састар. Мо́ча) — рака ў Самарскай і Арэнбургскай абласцях, левы прыток Волгі. Даўжыня ракі 298 км, плошча вадазборнага басейна — 4310 км². Выток знаходзіцца на стыку Сярэдняга Сырта і Сіняга Сырта (агоры Агульнага Сырта) на мяжы абласцей, за 8 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Шарыпаўка (Самарская вобласць) і за 7 км на захад ад вёскі Пакроўка (Арэнбургская вобласць). Ад вытоку цячэ на паўночны захад да Чапаеўска, дзе паварочвае на паўночны ўсход у пойме Волгі. Ніжэй паблізу Навакуйбышаўска паварочвае на захад. Упадае ў пратоку Сухая Самарка (ніжні ўчастак) у левабярэжжы Волгі ў паўднёвай частцы Самарскай Лукі. Вусце знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад пасёлка Маяк.
Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі