Тава́рны знак — абазначэнне або сімвальны знак адрознення тавара або паслугі аднаго прадпрыемства ад аднолькавага тавара або паслугі іншых прадпрыемстваў. З’яўляецца адным з аб’ектаў прамысловай ўласнасці.
Таварны знак павінен быць зарэгістраваны на падставе дзеючага заканадаўства ў краіне, дзе прадпрыемства мае намер яго выкарыстоўваць, і ставіцца на тавары, часам на яго ўпакоўцы. Уладальнік таварнага знака мае мае выключнае права на яго выкарыстанне і можа прадаць яго па ліцэнзійным пагадненні.
Віды: асабістае імя, літара, лічба, частка абрысу, спалучэнне колераўПагадненне аб гандлёвых баках правоў інтэлектуальнай уласнасці (Артыкул 15) // Сайт Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Дата доступу: 17 ліпеня 2010..
Асноўныя патрабаванні да таварных знакаў: прастата, індывідуальнасць, распазнавальнасць, прывабнасць для спажыўцоў, адсутнасць элементаў дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга і іншых аб’ектаў выключнай уласнасці дзяржавы і ўрада. Разам з таварным знакам выкарыстоўваецца гандлёвая марка, якая пазначае не адзін, а ўсе тавары пэўнай фірмы.
Гл. таксама Лагатып Знак прававой аховы таварнага знака Міжнародная класіфікацыя тавараў і паслуг
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Охрана товарного знака в вопросах и ответах // Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дар’я Каткоўская Таварныя знакі: паняцце, выключныя правы, рэгістрацыя // Праўнік. 13 мая 2005 Товарный знак в РБ — описание и виды // Международное агентство по охране интеллектуальной собственности «Горячко, Недвецкий и партнеры» Золотухина А. И. Товарный знак и торговая марка: одно и то же? // ООО «ЮрСпектр»
Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Катэгорыя:Маркетынг Катэгорыя:Права інтэлектуальнай уласнасці